АКРЫЛА́ТНЫЯ КАЎЧУКІ́,
сінтэтычныя каўчукі, супалімеры эфіраў акрылавай кіслаты. Звычайна гэта супалімеры бутылакрылату з акрыланітрылам ці β-хлорэтылвінілавым эфірам акрылавай к-ты, якія атрымліваюць эмульсійнай супалімерызацыяй. Растваральныя ў вуглевадародах, няўстойлівыя да спіртоў і гліколяў і пры награванні ў вільготным асяроддзі. Вулканізуюцца амінамі ў спалучэнні з серай ці фенола-фармальдэгіднымі смоламі. Атрыманая гума масла-, бензіна-, цепла-, святло-, і азонаўстойлівая, газанепранікальная. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цепла- і масластойкіх гумава-
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)